Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow ПАРАСОН УЗНІМАЕЦЦА – ГУЛЬНЯ ПАЧЫНАЕЦЦА…
ПАРАСОН УЗНІМАЕЦЦА – ГУЛЬНЯ ПАЧЫНАЕЦЦА… Печать E-mail
09.12.2019 г.

Усім вядома, што гульня – гэта універсальны сродак рознабаковага развіцця дзіцяці. Эфектыўнаму вырашэнню задач выхавання і адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту садзейнічаюць і беларускія народныя гульні.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 97 г. Магілёва” адбыўся  фізкультурны вольны час з беларускіх народных рухомых гульняў.  Да выхаванцаў сярэдняй групы завітаў Дзед Барадзед (кіраўнік фізічнага выхавання) з чароўным парасонам і прапанаваў з ім пагуляць. Як толькі чароўны парасон узнімаўся, пачыналася новая казка-гульня. Дзеці з задавальненнем пераўвасабляліся ў бабу з дзедам на кірмашы, у лясных звяроў і птушак – вожыка, ліску, дзікіх гусей; скакалі як вавёркі, каталіся з мухай-пяюхай на тачанцы, хаваліся ад Дзеда Барадзеда ў звярыныя норы. Потым з нецярпеннем шукалі схаваны куфэрак з падарункамі, які з задавальненнем панеслі ў группу частавацца, не забыўшы падзякаваць і развітацца з Дзедам Барадзедам. 

 Спалучэнне мастацкага слова, музыкі і рухаў зрабіла мерапрыемства драматызаваным дзеяннем, што выклікала ў выхаванцаў цікавасць да беларускіх народных гульняў,  жаданне пераносіць гульні ў самастойную дзейнасць.

Кіраўнік фізічнага выхавання

Тамара Мікалаеўна Зубарэвіч










Последнее обновление ( 09.12.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев