Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Акцыя “Птушкі – нашы сябры”
Акцыя “Птушкі – нашы сябры” Печать E-mail
09.12.2019 г.

4 снежня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 73 г. Магілева” стартавала акцыя “Птушкі - нашы сябры”, з мэтай фарміравання экалагічнай культуры дашкольнікаў.

На занятках дзеці разглядвалі рэпрадукцыі карцін, чыталі вершы і адгадвалі загадкі пра птушак нашага краю, гулялі ў рухомыя гульні.

Выхаванцы разам з бацькамі і выхавацелямі падрыхтавалі корм для птушак, зрабілі кармушкі. Дзеці з захапленнем сачылі за тым, як першыя птушкі адна за другой наведвалі кармушкі. 

Аказаць маленькім пернатым дапамогу у зімовую сцюжу – гэта добрая традыцыя нашай установы. Сумесная задача выхавацелей і бацькоў - навучыць дзяцей берагчы прыроду, ставіцца да жывых істот з адказнасцю і заботай. 

Загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад 

№  73 г.Магілева”     Т.А.Капенкіна








Последнее обновление ( 09.12.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Единый государственный регистр
Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2018 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: МГКУП «ЦГИС», г. Могилев