Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Гульня-конкурс
Гульня-конкурс Печать E-mail
21.01.2020 г.

У 6«А» класе дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №38 г. Магілёва» 20.01.2020г. праведзена гульня-конкурс «Вандроўка па родным краі».

У конкурсе ўдзельнічалі дзве каманды - «Ветразі» (капітан Дзем’яновіч Варвара) і «Вандроўнікі» (капітан Кандыба Анастасія). Каманды адправіліся ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі, павандравалі па розных старонках культуры, гісторыі і мовы нашай краіны.

Шасцікласнікі ўзнаўлялі змест прыказак і прымавак, даведаліся, адкуль пайшлі фразеалагізмы «нітка Арыядны», «казёл адпушчэння» і інш. Асабліва цікавымі для вучняў былі заданні «Апрані ляльку» і «Накармі ляльку». «Апраналі» ў розныя віды беларускага народнага адзення і абутку, а «кармілі» беларускімі народнымі стравамі.

Настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

Паборцава Г.Г.








Последнее обновление ( 21.01.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев