Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры Печать E-mail
25.03.2020 г.

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.

У сістэме выхавання асаблівае месца належыць народным святам і абрадам. Як мага раней трэба пачынаць далучэнне дзяцей да народнай мудрасці, фарміраванне цікавасці і павагі да бацькоўскай спадчыны, гісторыі і культуры беларускага народа, роднай мовы.

Дзяржаўная  ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 91 г.Магілева” шмат часу ўдзяляе знаёмству дзяцей з родным краем, гісторыяй і традыцыямі беларускага народа. У гэтым накірунку ўстанова адукацыі працуе  не толькі  з дзецьмі, а і з педагогамі, і з бацькамі. Так з педагогамі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:  кансультацыі на тэму: “Арганізацыя грамадзянска- патрыятычнага выхавання асобы ў Рэспубліцы Беларусь”, “Знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з сімволікай Рэспублікі Беларусь”, “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускіх народных песень”, семінар-практыкум“Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры”.

І бацькі не засталіся  без увагі.З пачатку бягучага году яны  прымалі ўдзел у бацькоўскім сходзе “Ці патрэбна выхоўваць у дзецях патрыятызм?”і брэйн-рынгу “Беларускія святы і абрады”.

Для павышэння цікавасціў дзяцей да народных святаў і абрадаў былі праведзены музычныя забавы  “Святы продкаў нашых”, “З радасцю да святаў, з павагай да мінулага” і іншыя.Усе гэта дае магчымачць лепей пазнаць свой край, сваю мову, жыццё сваіх продкаў, прывівае пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.

Загадчык Арлова Т.У.










Последнее обновление ( 25.03.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев