Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах сям’і
Развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах сям’і Печать E-mail
20.04.2020 г.

У ДУА "Яслі-сад №104 г.Магілёва"вядзецца вялікая праца з дзецьмі па развіццю беларускага маўлення. У сувязі з тым, што многія дзеці не наведваюць дашкольную ўстанову, а бацькі не заўсёды маюць дастатковыя веды для навучання сваіх дзяцей беларускай мове, мы вырашылі на сайце дашкольнай установы размяшчаць практычны матэрыял па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін». 

Гэта дыдактычныя славесна-маўленчыя гульні на беларускай мове для дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту. Аўтары гэтых гульняў Старжынская Н. С. І Дубініная Д. М. Гульні не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі бацькоў, наяўнасць вялікай колькасці атрыбутаў, простыя ў правядзенні. Бацькі дома, на прагулцы, могуць займацца беларускай мовай. Дадзеныя дыдактычныя гульні спрыяюць развіццю памяці, увагі і з'яўляюцца адным з асноўных відаў дзейнасці, у якім дзеці ў гульнявой форме могуць лёгка асвоіць беларускую мову.

Дыдактычныя гульні, на наш погляд, па праве з'яўляюцца адным з дзейсных сродкаў навучання. Моўныя дыдактычныя гульні - гэта асноўны, на наш погляд, від дзейнасці, які дапамагае  далучаць дзяцей да беларускай мовы  ва ўмовах сям’і.

Давайце будзем разам вывучаць, будзем разам размаўляць. Дзіцячы сад і сям'я - мы адна вялікая беларуская сям'я.

Намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
Н. В. Фокічава






Последнее обновление ( 20.04.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев