Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Вобраз маці праз вершы беларускіх пісьменнікаў
Вобраз маці праз вершы беларускіх пісьменнікаў Печать E-mail
13.10.2020 г.

 …Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.
Мікола Ляшчун

Ёсць вобраз, які жыве ў творчасці кожнага вядомага пісьменніка. Гэты вобраз нельга абмінуць, бо ён увасабляе самага дарагога чалавека ў жыцці - маці.

Вобраз маці, клапатлівай, пяшчотнай, бескарыслівай і самаахвярнай авеяны самай высокай паэзіяй. Пісьменнікі зноў і зноў звяртаюцца да гэтага вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў.

8 кастрычніка 2020 года ў школьнай бібліятэцы  для вучняў 1-11 класаў была аформлена кніжная выстава “Вобраз маці праз вершы беларускіх пісьменнікаў” на якой былі прадстаўлены творы: (У. Ліпскага. «Мама. Малітва сына»; Р. Барадуліна. «Евангелле ад Мамы»; П. Броўкі. «Голас сэрца»; Я. Брыля. «Маці»; В. Зуёнка. «Падарожжа вакол двара»; Я. Янішчыц. «Выбранае» і інш.), аўдыядыск «Талака» (песні на вершы Л. Пранчака), рэпрадукцыі мастацкіх карцін М. Савіцкага, А. Кузьміча і іншых. 

Вучні пачатковай школы з вялікім задавальненнем расказвалі вядомыя ім вершы пра матулю, адказвалі на пытанні віктарыны “Як  я ведаю сваю маці?”, а вучні 5-11 класаў з любоўю и пяшчотай дыкламавалі свае вершы.

Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева, 

 біліятэкар А.Л. Дабравольцава








Последнее обновление ( 13.10.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев