Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Каб жыло беларускае слова
Каб жыло беларускае слова Печать E-mail
09.02.2021 г.

Мы жывём у адной з самых прыгожых і мірных краін свету. Людзі нашы добразычлівыя, працавітыя і таленавітыя. А мова наша - адна з самых меладычных і мілагучных. Яе гучанне нібы гукі ляснога ручайка у зацішы векавых добоў. Аднак, на жаль,у паўсядзённым жыцці  мы не часта чуем размову на роднай мове.  Каб гэтая сітуацыя змянілася у лепшы бок, для фарміравання асабасна значымых матываў вывучэння беларускай мовы сістэматычна праводзіцца праца з вучнямі 3”В” і 3 “Г” класаў ДУА “Сярэдняя школа №41 г.Магілёва”. Распрацавана серыя заняткаў па розных сферах, з якіх і складаецца жыццё чалавека: музычна –забаўляльныя праграмы 

(“ Калядкі”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Соракі” і іншыя, літаратурна-пазнавальныя мерапрыемствы ( “Каб мова родная гучала”, “Турнір юных мовазнаўцаў”, “Прыказкі і прымаўкі мудрасць народа ўвабралі” і г.д.), агляд – парады (“Мой любы горад Магілёў”, “Мінск – сэрца Беларусі”, “Знаёмыя і незнаёмыя куткі роднай зямлі”), экалагічныя гадзіны (“Па старонках Чырвонай кнігі”, “Запаведныя мясціны Беларусі”, “Зямля блакітных рэк і азёр”), кірмашы (“Беларуская кухня”, “Рамяство беларусаў”, “Спадчыну не забываем – прыгажосць ствараем”), а  таксама вусныя часопісы, сюжэтна – ралявыя гульні, экскурсіі выхаднога дня.

У час гэтых мерапрыемстваў дзеці з захапленнем акунаюцца ў атмасферу традыцыйных народных свят нашых продкаў, з радасцю ўдзельнічаюць ў міні-інсцэніроўках, з вялікай цікавасцю прымаюць ўдзел у віктарынах і конкурсных праектах, якія складаюць як самастойна, так і з дапамогай бацькоў.

Безумоўна, усё гэта спрыяе выхаванню нацыянальнай свядомасці  і  насычае сэрца цеплынёй да роднага краю.

Базылева Любоў Віктараўна, Козырава Таццяна Васільеўна, настаўнікі пачатковых класаў






Последнее обновление ( 09.02.2021 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев