Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Слова пра пісьменніка
Слова пра пісьменніка Печать E-mail
11.02.2021 г.

Цікава і пазнавальна прайшоў на гэтым тыдні ў дзевятых класах урок беларускай літаратуры на тэму «Якуб Колас. Слова пра пісьменніка».

Урок пачаўся з віктарыны, у ходзе якой вучні прыгадалі вядомыя творы класіка беларускай літаратуры. Затым ім была прапанавана завочная мультымедыйная экскурсія па родных мясцінах пісьменніка, падчас якой вучні склалі храналогію асноўных фактаў жыцця і творчасці Якуба Коласа.

З неверагоднай цікавасцю дзевяцікласнікі прагледзелі відэафільм «Колас вечна будзе жыць», у якім сын беларускага песняра Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч расказвае пра свайго бацьку, знаёміць з невядомымі старонкамі яго жыцця.

Завершыўся ўрок чытаннем вершаў Народнага паэта Беларусі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ41 г.Магілёва

Аўчыннікава Ларыса Валер’еўна




Последнее обновление ( 11.02.2021 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев